Беспілотнік Shahed-136. Фота ілюстрацыйнае

Беспілотнік Shahed-136. Фота ілюстрацыйнае

«Вораг задзейнічаў для ўдараў іранскія БПЛА тыпу Shahed-136 з тэрыторыі Беларусі і часова акупаванага ўкраінскага Крыма. Паводле папярэдняй інфармацыі 9 з іх знішчаныя», — гаворыцца ў заяве Генштаба.

Усяго ж, паводле інфармацыі Генеральнага штаба УСУ, расійскі бок выпусціў 84 крылатыя ракеты, былі збітыя 52 паветраныя цэлі, у тым ліку 43 ракеты.

Пускі ракет рабіліся з васьмі стратэгічных бамбавікоў Ту-95, трох бамбавікоў Ту-160 з раёнаў Каспійскага мора і Ніжняга Ноўгарада. Таксама ракеты запускалі з караблёў і з ракетных комплексаў «Іскандэр».

Акрамя таго, намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла, што з тэрыторыі Беларусі і Крыма ўсяго было нанесена не менш за 17 удараў дронамі «Шахед-136».

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
23