У мінскім грамадскім транспарце з'явяцца «трывожныя кнопкі»
У Мінску ў грамадскім транспарце паставяць «трывожныя кнопкі» для выкліку міліцыі. Рэалізацыя праекта запланаваная на пачатак 2023 года, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Падобныя кнопкі раней усталявалі ў пасажырскіх цягніках. Нарад міліцыі мусіць прыбыць на выклік на бліжэйшую станцыю праз 2-3 хвіліны пасля таго, як была націснутая кнопка.
Пазней новаўвядзенне з'явіцца таксама ў грамадскім транспарце Брэста і Оршы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ