Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ацішніка Андрэя Зельцэра.
Першапачаткова Сяргея абвінавачвалі паводле двух артыкулаў. Але абвінавачанні паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) знялі.
Пракурор запрасіў пакаранне тэрмінам у 2 года і 6 месяцаў зняволення. Суддзя прыняла да ўвагі хворае дзіця, якое знаходзіцца на ўтрыманні Сяргея.
7 кастрычніка суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала вінаватым Далівелю паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначыла яму пакаранне тэрмінам у 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей Далівеля — лідар мінскага рок-гурта «Бандэроль», аўтар тэкстаў песень і музыкі, выконвае і свае сольныя песні.