Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Што да ўдзелу (абʼяднаных сіл) у спецыяльнай ваеннай аперацыі, думаю, што ў гэтым неабходнасці няма. Тая групоўка, якая выконвае задачы, яна цалкам здольная гэтыя задачы выканаць. Разгортванне (сіл РФ і Беларусі) нацэленае на тое, каб зняць занепакоенасць Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі] і нашых беларускіх братоў», — паведаміў парламентарый.

Таксама ён адзначыў, што разгортванне сумесных сіл адбываецца ў адказ на дзеянні «апанентаў», у першую чаргу Польшчы, якая на мяжы з Беларуссю «прыступіла да разгортвання злучэнняў», сцвярджае Картаполаў.

«Таму, вядома, мы не можам заставацца абыякавымі… Гэта не новая групоўка, яна прадугледжаная ў рамках саюзнай дзяржавы. І так і называецца — Рэгіянальная групоўка ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Штогод на планавых вучэннях адпрацоўвалася яе разгортванне і вырашэнне задач.

Сёння проста прынятае рашэнне па просьбе прэзідэнта Беларусі гэтую групоўку разгарнуць. У якім аб'ёме — пакуль рана казаць. Рашэнне будзе прынятае генеральнымі штабамі нашых краін», — таксама распавёў Картаполаў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
35