Уладзімір Макей. Фота МЗС Беларусі

Уладзімір Макей. Фота МЗС Беларусі

У ноце беларускі бок сцвярджае, што Украіна нібыта плануе нанясенне ўдару па тэрыторыі Беларусі.

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, мы катэгарычна не прымаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа быць часткай плана Расійскай Федэрацыі па ажыццяўленні правакацыі і наступным абвінавачванні Украіны», — выказаліся ў МЗС Украіны.

Яны просяць беларускі народ не паддавацца на правакацыі.

«Украіна ніколі не замахвалася на чужыя тэрыторыі. Мы выразна прытрымліваемся асноватворных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН.

Улада ў Беларусі павінна перастаць выконваць капрызы Крамля і неадкладна перастаць аказваць падтрымку Расіі ў ажыццяўленні яе агрэсіі супраць Украіны», — сказана ў заяве ўкраінскага ведамства.

На сайце беларускага МЗС пра гэта пакуль нічога не паведамляецца.

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
36