У той жа час у самой спецслужбе пакуль афіцыйна не каментуюць свой удзел у гэтай падзеі, абмяжоўваючыся паўнамёкамі.

Пра тое, што за разбурэннем Крымскага моста стаяць не нейкія вандалы (як абвясціла расійская прапаганда), а ўкраінскія спецслужбы і вайскоўцы, сказаў у спецэфіры на канале «Хадаркоўскі.Live» і ўкраінскі вайсковы эксперт Раман Світан.

Версію з аўтамабілем ён назваў больш верагоднай: так лягчэй было сінхранізаваць выбух з цягніком. Але мог быць і ўдар супрацькарабельнай ракетай «Гарпун», які патапіў у чэрвені расійскі карабель.

Світан лічыць, што Расіі няма чым адказаць на гэты ўдар па яе іміджу і інфраструктуры — уся магчымая зброя і так ужо ўжываецца. А ядзерны ўдар ён лічыць медыйнай страшылкай і фантастычным сцэнарыем: 

«Гэта адмінусуе ўсю расійскую вярхушку, гэта выдатна ведае і Пуцін, і ваенна-палітычнае кіраўніцтва». Іх рука да ядзернай кнопкі не пацягнецца, перакананы вайсковы эксперт.

Чытайце таксама:

Заходні вайсковы эксперт: Каб абваліць такі мост, трэба некалькі грузавікоў выбухоўкі або ракеты

Расіяне не могуць спрагназаваць, калі адновяць Крымскі мост, усе цягнікі на Крым адмянілі

Крымскі мост абваліўся пасля выбуху на ім у ноч пасля 70-годдзя Уладзіміра Пуціна

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1