Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Для гэтага перавозчыку неабходна звернуцца з заявай у транспартную інспекцыю, аўтарызавацца ў асабістым кабінеце ў аўтаматызаванай сістэме «Дазвол» і аформіць у аўтаматызаванай сістэме рахунак-фактуру на колькасць заяўленых да афармлення дазволаў і аплаціць замову па пазначаных рэквізітах. Кошт афармлення такога дазволу транспартнай інспекцыяй складае 15 базавых велічынь (480 беларускіх рублёў).

Пры гэтым Мінтранс звяртае увагу аўтамабільных перавозчыкаў на неабходнасць захавання нормаў пастановы Саўміна ад 22 красавіка 2022 г. № 247 «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў».

З 8 красавіка краіны Эўрасаюза перасталі прапускаць аўтатранспарт, зарэгістраваны ў Расіі і Беларусі, у якасці абмежавання, якое ўваходзіць у пяты пакет санкцый ЕС. У адказ 16 красавіка была ўведзеная забарона перасякаць мяжу Беларусі зарэгістраваным у Еўрасаюзе грузавым аўтамабілям.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3