Прэпарат утрымлівае камбінацыю двух дзеючых рэчываў і лічыцца эфектыўным супраць вірусаў. У Мінздароўя запэўніваюць, што «Мірабівір» змяншае рызыку патрапляння ў бальніцу і смерці пры цяжкім працяканні хваробы.

Прымаць лекі можна для лячэння каранавіруса і толькі пры наяўнасці фактараў, якія могуць прывесці да цяжкага працякання хваробы. Пацыентам, маладзейшым за дванаццаць гадоў, «Мірабівір» не рэкамендуюць.

Прыём прэпарата пачынаецца на працягу пяці дзён з моманту з'яўлення першых сімптомаў. «Мірабівір» можна набыць толькі па рэцэпце лекара.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0