У Мінску затрымалі хлопца, якога нібыта вылічылі па фота з Нінай Багінскай
За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Мінска Яўген Краўчук, паведамляе «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Паводле іх, хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, выходзіў на дарогу і фатаграфаваўся з Нінай Багінскай — нібыта менавіта па такому фотаздымку яго і вылічылі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ