«Сёння на вайсковым аэрадроме «Шайкоўка» на тэрыторыі Калужскай вобласці адбыўся выбух. Упаў беспілотнік, які, як мяркуецца, прыляцеў з боку мяжы», — заявіў ён.
Паводле чыноўніка, пацярпелых няма, інфраструктура аэрадрома і тэхніка не былі пашкоджаныя. На месцы працуе следча-аператыўная група.
Канал Mash назваў тое, што адбылося, «дыверсіяй». Па версіі тэлеграм-канала, дрон нёс снарад для гранатамёта. Яго цэллю нібыта была ўзлётна-пасадачная паласа.
Авіябаза «Шайкоўка» знаходзіцца ў Калужскай вобласці. Адлегласць ад яе да мяжы з Украінай — больш за 200 кіламетраў.
Мы не можам праверыць праўдзівасць інфармацыі пра наступствы ўдару гэтага беспілотніка.
З аэрадромаў на гэтым кірунку стартуюць расійскія бамбавікі, якія наносяць удары па Украіне ў тым ліку і з паветранай прасторы Беларусі.





