Кадр з серыяла: Hulu

Кадр з серыяла: Hulu

Дваццаць гадоў таму група акцёраў здымалася ў папулярным тады сіткоме «Крок направа». За час, што прайшоў з таго поспеху, зоркі сіткома так і не здолелі пабудаваць добрую кар’еру, але тут кампанія Hulu (гэты серыял — свайго роду шоу пра саміх сябе) прапануе перазапусціць «Крок направа».

Адна са сцэнарыстак вырашае запрасіць у новы серыял акцёраў са старой версіі, але высвятляе, што не ўсе з іх добра ўладкаваліся ў жыцці, некага нават абвінавачваюць ва ўжыванні наркотыкаў і хуліганстве. Усё ж такі яны вяртаюцца на здымачную пляцоўку, і цяпер іх задача — нанава звыкнуцца адзін з адным і паспрабаваць неяк зняць камедыю, што была б актуальная ў новым і такім хуткім свеце.

«Перазапуск» крута кпіць з тэлевізійнай індустрыі і яе абсурду. Першы эпізод серыяла пачынаецца з таго, што Ханна, былая сцэнарыстка «Крока направа», прадстаўляе сваю ідэю важным босам з Hulu, у той час як яны гутараць пра тое, як шмат серыялаў ужо перазапусцілі. Нават галоўная менеджарка па камедыйных фільмах прызнаецца, што яна нічога не разумее ў камедыях і апынулася на сваёй пазіцыі толькі праз серыю зліццяў кампаній.

Але ж галоўнае ў «Перазапуску» — гэта гульня акцёраў, якая дазваляе ствараць у серыяле цікавыя сюжэтныя лініі. Шоу не спрабуе прэтэндаваць на нешта глыбейшае, чым сітком, хаця ёсць намёкі, што ў магчымым другім сезоне такіх момантаў будзе больш. Тым не менш, і акцёрскі склад «Перазапуску», і героі-акцёры, што спрабуюць адрадзіць стары сітком на экране, іграюць цудоўна.

«Перазапуск» часам можа падацца серыялам, які разрываецца паміж двума прынцыпамі: класічным светам сіткомаў і жаданнем зрабіць нешта новае, свежае і сучаснае. Але ж у выніку серыял знаходзіць баланс, які спадабаецца і аматарам больш класічных сіткомаў, і тым, каго цікавіць сатыра.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,6/10

Rotten Tomatoes — 86%

Што паглядзець. «Пясочны чалавек» — адна з найлепшых фэнтэзі-саг гэтага года

Што паглядзець. «Клеа» — серыял пра агентку Штазі

Што паглядзець. «Пацыент» — захапляльны і страшны трылер пра псіхатэрапію

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0