Раней стала вядома, якія імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваныя за кошт крэдытных рэсурсаў Расіі і хто атрымае грошы.

Першы з іх — вытворчасць светлавога абсталявання для аўтамабільнай тэхнікі. Праект будзе рэалізаваны ў Рудзенску на базе аднаго з прадпрыемстваў. Там будзе выпускацца святлодыёдная оптыка для ўсіх відаў транспартных сродкаў.

Другі праект — стварэнне тармазных сістэм.

Трэці — кольцараскатная вытворчасць, якая патрэбная для аўтапрама. Яго будзе рэалізоўваць БелАЗ на базе аднаго з прадпрыемстваў у Аршанскім раёне.

«Ёсць цэлы пул праектаў, які плануецца рэалізаваць на базе «Амкадора», піша БЕЛТА.

Таксама абмяркоўваецца тэма ўпакоўкі для малака і неабходнасць уласнай вытворчасці аналага тэтрапака.

Учора стала вядома, што Беларусь атрымае такую ж суму ад Еўразійскага банка развіцця «пад канкрэтныя праграмы».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1