«Велізарная страта для нашай краіны, якая яшчэ раз падкрэслівае значнасць намаганняў па захаванні моў карэнных народаў Камчаткі і нематэрыяльнай спадчыны», — напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.

На алеуцкай мове размаўлялі крэолы паўночнай часткі Ціхага акіяна: Аляскі, Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў. У 2010 годзе ў Расіі налічвалася 45 носьбітаў мовы, яшчэ прыкладна 150 — у ЗША. Цяпер у Расіі не засталося ніводнага.

У вёсцы Нікольскае, на востраве Берынга — найбуйнейшым з Камандорскіх астравоў — алеуцкую мову спрабавалі вывучаць у школе, а мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць у сваёй рускай некаторыя алеуцкія словы.

Што тычыцца колькасці ўвогуле алеутаў, то ў ЗША іх, паводле розных ацэнак, засталося ад 3 да 15 тысяч, а ў Расіі перапіс 2010 года зафіксаваў 482 чалавекі з такой нацыянальнасцю. 

Вясной 2021 года алеуты з Расіі і ЗША ўпершыню пагаварылі па відэасувязі, каб паспрабаваць захаваць сваю мову, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Ад Камчацкага края на сувязь тады выходзіў менавіта Генадзь Якаўлеў.

Чытайце таксама:

У Бразіліі памёр «Індзеец з ямы». Ніхто не ведаў ні ягонага імя, ні ягонай мовы

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
59
Абуральна
4