Фота Андрэя Рыбачука
«Ідэя брэсцкага мурала — паказаць віхуры беларускай гісторыі і з‘яднаць з вобразам дзяўчыны-беларускі. За аснову дызайна яе вопраткі браўся кобрынскі традыцыйны строй, але па задуме — гэта сучасная дзяўчына, якая шануе традыцыі, але глядзіць у будучыню.
Важна адзначыць і вобраз вады. Старажытнае Берасце, як і большасць беларускіх гарадоў, узнікла на беразе гандлёвай ракі. Роля рэкаў для развіцця нашай цывілізацыі — вельмі значная. Птушкі на малюнку — гэта ідэі і памкненне наперад, а замак — рамантычная стылізацыя Берасцейскага замка, зробленая па матывах гістарычных рэканструкцый. Аднавіць сапраўдны выгляд замка навукоўцы дагэтуль не могуць — не хапае крыніц і матэрыялаў археалагічных даследаванняў. Але мэта праекта — зацікавіць жыхароў і гасцей горада гэтым сярэднявечным помнікам, бо з замкам звязана шмат сюжэтаў з гісторыі Брэста», — расказалі мастакі.
Чытайце таксама:
«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску
«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне
У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру
У Віцебску з'явіўся мурал з грэчаскай калонай і васількамі






у дэталях асабліва не паказана. але здаецца нічога;) дынамічненька. як я люблю)