Журналістам даслалі пасведчанне на імя Сахашчыка аб атрыманні нагруднага знака ад галоўнага ўпраўлення контрвыведкі КДБ. «За ўзаемадзеянне», — напісана ў пасведчанні. Дата выдачы — 14 снежня 2016-га.
Што на гэта кажа Сахашчык, «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?
«Гэта цырк. Хай пакажуць маё фота з гэтым значком. Я з лета 2016-га не жыву ў Беларусі. І ніколі не супрацоўнічаў з КДБ. Фэйк», — адрэзаў ён.
Нашы суразмоўцы з вайсковай сферы лічаць, што такі знак сапраўды мог быць выдадзены, але ў рамках цырыманіялу і масавай рассылкі.
«Часам дасылаюць рознае. Гэта ж не ордэн.
Як мінімум, начальнік брыгады, кім быў Сахашчык, па лініі контрвыведкі нейкія праверкі павінен быў праходзіць, а таксама прымаць рашэнні па людзях, якіх «бракавала контрвыведка». Тут мне цікавей даведацца, ці ёсць запіс пра гэта ў асабістай справе ў ваенкамаце. Бо пра такі нагрудны знак уласнік павінен заявіць у ваенкамат сам. А калі не было, ну то металалом — выслалі па пошце, яго ніхто не забраў. Такое бывае», — сказаў наш суразмоўца з вайсковай сферы.
Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?
«Кейс Сахашчыка»: а колькі яшчэ палкоўнікаў і генералаў беларускай арміі маюць пад падушкай расійскі пашпарт?





