Усе фота: libkos / Instagram
Ліберавы апублікавалі фота Дзмітрыя Казацкага ў інстаграме.
«У першы дзень дома я пайшоў у барбершоп, падстрыгся і пагаліўся. Я ніколі не хацеў выглядаць ахвярай». Гэтыя словы кажуць пра Арэста вельмі шмат. Яго здымкі сталі сімвалам нязломнасці ўкраінскай нацыі, і калі вы спытаеце нас сёння, хто зрабіў галоўнае фота гэтай вайны, нашым адказам будзе — ён, Арэст», — напісалі Ліберавы.
Дзмітрый Казацкі стаў адным з 215 украінскіх ваеннапалонных, якіх вярнулі з расійскага палону. З іх — 108 — абаронцы «Азоўсталі». Іх абмянялі на кума Пуціна, украінскага алігарха Медзведчука.
Самае знакамітае фота Казацкага з «Азоўсталі»
Чытайце таксама:
100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры





