Паводле інфармацыі выдання, вайскоўцы, прымацаваныя да часці, запатрабавалі ад мабілізаваных аддаць свае смартфоны і частку адзення. Аднак «новенькія» далі адпор, адбылася бойка. Каля 20 прымацаваных да часці вайскоўцаў былі збітыя, зачыніліся ў адным з памяшканняў і выклікалі паліцыю.
У часць прыбыла вайсковая паліцыя, а затым супрацоўнікі МУС. Але ў выніку нібыта ніхто з «дзядоў» не напісаў заяву ў паліцыю.





