Святлана Ціханоўская і Марыюш Камінскі

Святлана Ціханоўская і Марыюш Камінскі

З боку Аб’яднанага пераходнага кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі аб працы ў сваіх напрамках.

«Падчас размовы міністр Марыюш Камінскі запэўніў, што Польшча і далей падтрымлівае і цэніць дзейнасць беларускай апазіцыі, у тым ліку, у прыватнасці, створанага ў жніўні 2022 года часовага кабінета пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай», — паведаміла прэс-служба МЗС Польшчы.

Польскі бок таксама паведаміў пра змены ў польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць пражыванне беларусаў у краіне, і аб дзейнасці працоўнай групы па вырашэнні праблем беларусаў.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2