Фота: АР
Паводле Дзегцярова, усяго ў рэгіёне прызвалі некалькі тысяч чалавек, а палову з іх ужо вярнулі назад, бо яны «не адпавядаюць крытэрыям адбору для паступлення на ваенную службу па кантракце».
Раней паведамлялася, што ў Хабараўскім краі прызвалі мужчыну з шызафрэніяй, а таксама жыхара, які выхоўвае дачку-інваліда.
У той жа час, як паведаміў дэпутат гарадской думы Хабараўска Васіль Харытонаў, дырэктараў хабараўскіх школ на нарадзе 2 кастрычніка абавязалі падаць спісы супрацоўнікаў, з якімі кіраўнікі «гатовыя расстацца і аддаць на фронт».
«Дырэктары школ не маюць права падаць нулявыя спісы, гэта цягне скасаванне з імі працоўных дагавораў. Людзі вырашаюць маральна этычную дылему знаходзячыся ў залежным становішчы», — напісаў Харытонаў.
Раней ваенкама адхілілі ад пасады ў Магаданскай вобласці. У рэгіёне памылкова мабілізавалі 69 чалавек, дзве трэці з якіх аказаліся старэйшымі за 45 гадоў. Па словах аднаго з мабілізаваных, іх па позвах прывезлі ва Уладзівасток, дзе пасля медыцынскага агляду вырашылі адправіць назад у Магадан.
Каля 300 памылкова мабілізаваных жыхароў Якуціі вярнуліся дадому, паведаміла ТАСС.
Улады РФ маюць намер мабілізаваць 300 тысяч рэзервістаў для вайны з Украінай. Пры гэтым СМІ паведамляюць, што колькасць мабілізаваных можа перавысіць мільён чалавек. У большасці рэгіёнаў назіраюцца парушэнні пры правядзенні мабілізацыі.
Эксперты называюць «вінаватым» у аўральнай мабілізацыі сам указ Пуціна, дзе няма ніякіх абмежаванняў.





