«Ірына Калеснікава працуе з лямцам ужо больш за 12 гадоў і стварае свой унікальны сусвет. У цёплых далонях мастачкі звычайная поўсць ператвараецца ў самабытныя аб’ёмныя карціны, на якіх казка становіцца рэальнасцю, напоўненай яркімі, кранальнымі і шчырымі персанажамі», — распавялі ў галерэі.

На выставе «Цёплыя далоні» прадставяць больш за 30 работ, выкананых у аўтарскай тэхніцы аб’ёмнага лямцавання ў перыяд з 2014 па 2022 год. 

Лямец — гэта від непрасаванага і нятканага тэкстылю з натуральнай воўны, а качанне лямца — адна з самых старажытных тэхнік вырабу вырабаў з воўны.

Выстава «Цёплыя далоні» адкрыецца 5 кастрычніка ў 18.00. Праца экспазіцыі працягнецца па 6 лістапада.

Ірына Калеснікава нарадзілася ў Мінску ў 1979 годзе. У 2005 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. У 2009 годзе ў міжнародным праекце «У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай» пазнаёмілася з тэхнікай лямцаваляння і скончыла школу валяння з воўны ў творчым аб’яднанні «Ваўнянай шафа». З 2009 года Ірына Калеснікава актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0