Неназваныя крыніцы распавялі выданню, што Уладзімір Пуцін не прыслухаўся да папярэджання свайго кола аб тым, што абмен 215 палонных, сярод якіх 10 замежнікаў і пяць камандзіраў з «Азоўсталі», на Віктара Медзведчука і 55 расейцаў выкліча негатыўную рэакцыю сярод прыхільнікаў расійскага прэзідэнта.

«ФСБ была катэгарычна супраць», — сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці. «Яны ўсведамлялі наступствы таго, як здзелка будзе выглядаць для грамадскасці».

Калі абмен адбыўся 22 верасня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў яго «перамогай нашай дзяржавы», у той час як Крэмль падвергнуўся жорсткай крытыцы з боку ультрапатрыётаў.

«Гэта горш, чым злачынства… і горш, чым памылка. Гэта — непраходнае глупства. Або — адкрытае шкодніцтва. Зрабіць гэта хаця б за пару дзён да ўказа прэзідэнта да мабілізацыі, відаць, нельга было….

Ведаеце, як гэта выглядае? А так: выйшлі да народа, заклікалі «пастаяць за зямлю рускую», а потым… а потым тым, хто адгукнуўся, насралі проста на галаву. Адкрыта, глумліва, са смяшкамі і прымаўкамі.

Ніяк інакш асабіста я такую «міратворчасць» у дзень абвяшчэння мабілізацыі ўспрымаць не магу», — напісаў былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін.

 «Паказальна, што Пуцін вырашыў абмяняць свайго набліжанага і аднаго са сваіх даўніх давераных асоб ва Украіне Медзведчука на герояў Марыупаля. Ва Украіне вельмі многія радаваліся, што вярнулі дадому доблесных воінаў, а ў Маскве вельмі многія з агідай убачылі, што для Пуціна сапраўды важна«, — сказала газеце адна з амерыканскіх крыніц.

У артыкуле таксама зазначаецца, што сярод пасярэднікаў на перамовах быў расійскі алігарх Раман Абрамовіч.

Чытайце таксама:

«Абмянялі нацыстаў на кума», «насралі на галаву». У расійскіх пабліках гнеў і разгубленасць

Служба бяспекі Украіны апублікавала відэаролік, як учора ўвечары адбываўся абмен ваеннапалоннымі ВІДЭА

Медзвядчук прыляцеў у Турцыю з Мінска?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру