«Нягледзячы на панесеныя страты, маючы значную перавагу ў сілах і сродках, праціўнік увёў рэзервы і працягнуў наступ на гэтым напрамку. У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзеныя з населенага пункта Чырвоны Ліман на больш выгадныя рубяжы», — піша Мінабароны РФ.

Раней паражэнне ў Харкаўскай вобласці расійскае камандаванне называла «перагрупоўкай».

Ліман — першы ўкраінскі горад, які УСУ вызваляюць ужо другі раз. У сярэдзіне красавіка 2014 года яго захоплівалі сілы самаабвешчанай «ДНР». Тады кантроль над Ліманам быў адноўлены праз паўтара месяца, на пачатку чэрвеня 2014 года.

У 2022 годзе расійская армія змагла захапіць Ліман у канцы мая і ўтрымлівала яго больш за чатыры месяцы.

Чытайце таксама:

«Украіна нясе цяжкія страты, Расія здзяйсняе подзвігі, Кіеў укідае фэйкі пра перамогу». Як расійскія прапагандысты расказваюць пра адступленне з Харкаўскай вобласці

Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4