«Дэ факта мы ўжо прайшлі свой шлях у НАТА.

Дэ факта мы ўжо даказалі сумяшчальнасць са стандартамі Альянсу. Яны рэальныя для Украіны — рэальныя на полі бою і ва ўсіх аспектах нашага ўзаемадзеяння. Мы давяраем адзін аднаму, мы дапамагаем адзін аднаму, і мы абараняем адзін аднаго. Гэта і ёсць Альянс. Дэ факта.

Сёння Украіна падае заяўку, каб зрабіць гэта дэ юрэ.

Паводле працэдуры, якая будзе адпавядаць нашаму значэнню для абароны ўсёй нашай супольнасці. У паскораным парадку. Мы робім свой вызначальны крок, падпісваючы заяўку Украіны на ўступленне ў паскораным парадку ў НАТА», — заявіў Зяленскі.

Ён спаслаўся на прэцэдэнты Фінляндыі і Швецыі, якія падалі заяўкі ў Альянс без плана дзеянняў. Украіна, паводле яго, разумее, што патрэбны час для дасягнення кансэнсусу паміж усімі ўдзельнікамі НАТА, таму Зяленскі прапанаваў рэалізаваць прапановы па гарантыях бяспекі для Украіны і ўсёй Еўропы паводле кіеўскай дамовы аб бяспецы.

Акрамя таго, Зяленскі адзначыў, што ніякіх перамоваў з расійскім кіраўніцтвам Украіна весці не будзе, пакуль прэзідэнтам Расіі з'яўляецца Пуцін. Перамовы будуць весціся толькі з новым кіраўніком гэтай краіны.

Таксама стала вядома, што генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш сёння ўвечары збіраюцца выступіць з нейкімі беспрэцэдэнтнымі заявамі.

Чытайце таксама:

На цырымоніі анексіі Пуцін выступіў з высакапарнай, але неканкрэтнай прамовай. Будзе курс на процістаянне з Захадам, але чырвоныя лініі не вызначаныя

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1