Адзначаецца, што 27 краін маюць патрэбу ў аднадушнасці для ўвядзення санкцый, і, калі іх рознагалоссі акажуцца занадта сур'ёзнымі, то абмеркаванне працягнуць нацыянальныя лідары блока ў Празе 6-7 кастрычніка.

Па інфармацыі выдання EUObserver, у прыватнасці, Еўрапейскі саюз мае намер пашырыць чорны спіс расіян і забараніць увоз у ЕС нафты, сталі, алмазаў, ікры і гарэлкі з Расіі.

Персанальныя санкцыі плануецца ўвесці супраць філосафа Аляксандра Дугіна і артыстаў Юліі Чычэрынай, Алега Газманава і Мікалая Растаргуева.

«ЕС таксама збіраецца ўдарыць па расійскім алмазаздабыўчым гіганце «Алрос», але пашкадаваць астатнюю частку алмазнага сектара, забараніўшы пры гэтым імпарт ікры, гарэлкі і цыгарэт», — адзначае выданне.

Еўракамісія таксама канкрэтызавала планы па абмежаванні цэн на расійскую нафту. Суднаходным фірмам і страхоўшчыкам будзе забаронена працаваць з ёй, калі яе «пакупная цана за барэль» не будзе «на ўзроўні або ніжэйшай за загадзя ўсталяваную цанавую мяжу», вызначаную спецыяльнай камісіяй кааліцыі G7+.

Таксама прапановы Еўракамісіі нацэленыя «на сяброў Расіі ў ЕС». У прыватнасці, плануецца забараніць грамадзянам ЕС займаць кіраўнічыя пасады ў буйных расійскіх дзяржаўных кампаніях.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз хоча забараніць увозіць у Расію туалетную паперу

Урсула фон дэр Ляен: «Столь цэнаў» на расійскую нафту будзе ў восьмым пакеце санкцый 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0