Фота: commons.wikimedia.org

Калі вы выбіраеце мяса, звярніце ўвагу на два аспекты. Першы з іх — гэта колер мяса, ён павінен быць ад светла-ружовага да чырвонага. Занадта цёмны, бледны або шэры колеры могуць сведчыць, што прадукт не свежы.

Вядома, што варта праверыць і тэрмін прыдатнасці мяса: чым ён даўжэйшы, тым свяжэйшы прадукт вы трымаеце ў руках. Але, акрамя тэрміну прыдатнасці, важна яшчэ і тое, ці добра захоўваецца мяса — калі не так, то яно можа аказацца непрыдатным яшчэ да заканчэння тэрміну. Калі размова ідзе пра расфасаванае мяса з вялікіх халадзільнікаў, напрыклад, у магазіне, заўсёды ёсць шанс, што падчас захоўвання гэтае мяса нейкі час захоўвалася не ў халадзільніку.

Калі мяса запакаванае, мы не можам праверыць, ці добра яго пахне, але ж мы можам дакрануцца да яго. Свежае мяса ад здаровай жывёлы павінна быць даволі цвёрдым, а калі вы націскаеце на такое мяса пальцам і прыбіраеце палец, мяса павінна хутка вяртацца ў звычайную форму. Калі ж ямка ад пальца не знікае, гэта значыць, што мяса ўжо не першай свежасці і лепей яго не купляць.

Таксама звяртайце ўвагу на тое, колькі ва ўпакоўцы крывяністых выдзяленняў. Іх прысутнасць там нармальная, але мяса не павінна ў іх плаваць.

Калі ж крыві там шмат, гэта можа сведчыць пра тое, што ў мяса дадалі іншыя рэчывы — напрыклад, узмацняльнікі смаку.

Як размарозіць курыцу і не атруціцца?

Рэцэпт на выхадныя. Перчаная курыца — шматфункцыянальны і эканомны рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры

label.reaction.like
44
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Оо / Адказаць
01.10.2022
"напрыклад, у магазіне, заўсёды ёсць шанс, што падчас захоўвання гэтае мяса нейкі час захоўвалася не ў халадзільніку"

колькі ўжо раз было, што ў магазіне найбуйнейшай сеткі (ЕроОпт) куплялі сыр з цвіллю... и это совсем не благородная плесень
сыр у вакуумнай упакоўцы. а ўнутры цвіль
але хто ж яго праверыць той Евреёпт...
1
Максим Дизайнер / Адказаць
01.10.2022
Уважаемая редакция, смените, пожалуйста, заглавное фото. 90% беларусов такого мяса никогда не пробовали.Могут не понять, что это такое
1
ЯНКА / Адказаць
01.10.2022
Гэта ж як трэ' было старацца, каб ажно 16 (шаснаццаць, спадарове!) раз ужыць слова «мяса» бяз зменаў у маленькім матар'яліку. Я ў вялікім «антызахапленьні»! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру