Арцём Пікуль, фота з асабістай старонкі
Затрыманага зваць Арцём Пікуль — ён ураджэнец Баранавічаў. На радзіме ён часта мяняў месцы працы, пакуль знайшоў сябе ў фітнэсе, стаў трэніраваць.
Нядаўна ён пераехаў у Гданьск, дзе жыццё пакацілася па схіле.
Арцём пачаў весці свой інстаграм эпатажна, змяшчаў відэа, як ён чапляецца да людзей рознага полу і ўзросту. За кадры гвалту і абразаў акаўнт у выніку выдалілі.
Сёе-тое яшчэ можна знайсці ў яго ютуб-канале (відэа густыя на лаянку).
Затрыманы беларус. Фота: паліцыя Гданьска
«На жаль, у Арцёма праблемы з залежнасцямі, жыў то ў нейкіх знаёмых, то ў хостэлах, здымаў відэа і скідваў, як здзекуецца з людзей, пагражаў тым жа самым, калі вернецца ў Беларусь. Літаральна ўсіх сваіх знаёмых задзяўбаў у Беларусі. Што ён цар, ці гатовы яму кланяцца, што будзе рэзаць голавы і гэтак далей. Адначасова з гэтым прасіў грошай», — сказалі «Нашай Ніве» яго былыя кліенты ў Баранавічах.
Што ён рабіў у неэксплуатаваным будынку разам з 37-гадовым польскім бамжом і што стала прычынай канфлікту, невядома.





