У апошнюю нядзелю верасня адзначаецца Міжнародны дзень глухіх, які быў заснаваны ў 1958 годзе. Расказваем самыя папулярныя міфы, з якімі сутыкаюцца людзі з гэтай супольнасці.

Міф 1. Ва ўсім свеце існуе ўніверсальная жэставая мова

Як і іншыя мовы, гэтая мова свая ў кожнай краіне. Больш за тое, у краінах, дзе выкарыстоўваецца адна і тая ж мова, часта існуюць розныя жэставыя мовы! Напрыклад, паміж сабой адрозніваюцца амерыканская жэставая мова (ASL) і брытанская жэставая мова (BSL).

У ліпені 2022 года ў Беларусі ўпершыню на заканадаўчым узроўні замацавалі новае паняцце — беларуская жэставая мова. Такая навацыя знайшла адлюстраванне ў законе «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі».

Міф 2. Усе людзі з інваліднасцю па слыху могуць чытаць па вуснах

Гэта няпраўда, як і тое, што ўсе людзі з гэтай супольнасці валодаюць жэставай мовай. Супольнасці вельмі разнастайныя, з-за доступу да адукацыі і кантактаў з іншымі людзьмі. Ёсць шэраг фактараў, якія могуць дапамагчы людзям з асаблівасцямі слыху чытаць па вуснах. Да іх адносяцца: адпаведная дыстанцыя паміж суразмоўцамі, іх колькасць, асвятленне твару і адсутнасць фактараў, якія адцягваюць увагу. Няпраўда, аднак, што калі мы добра артыкулюем, то наш суразмоўца зможа зразумець усё, што мы яму гаворым.

Аднак дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, пераадолець камунікацыйны бар'ер лёгка. Калі вы хочаце паразмаўляць з такімі асобамі, вы можаце скарыстацца класічным аркушам паперы, смартфонам і нават слоўнікам жэставай мовы гэтай краіны, якія можна знайсці ў інтэрнэце.

Міф 3. Калі асоба нічога не чуе, то яна глуханямая

Прыметнік «глуханямы» будзе сведчыць пра няздольнасць людзей размаўляць, аднак гэтыя людзі карыстаюцца сваёй мовай, яны могуць камунікаваць.

Міф 4. Глухія людзі не разумеюць, што такое музыка

Яны разумеюць, інтэрпрэтуюць і нават ствараюць яе! Бо музыка — гэта не толькі гукі, але і хвалі, вібрацыі і, перш за ўсё, эмоцыі. Былі праведзеныя даследаванні, на падставе якіх можна зрабіць выснову, што асобы з асаблівасцямі слыху здольныя правільна інтэрпрэтаваць настрой твора, а таксама правільна яго распазнаваць пасля прачытання. Гэта сведчыць пра тое, што адчуваць музычныя творы можа кожны, незалежна ад здольнасці да слыху.

Людзі са стратай слыху таксама могуць інтэрпрэтаваць музыку ў мастацкім ключы і перакладаць яе на жэставыя мовы, спрабуючы такім чынам адзначыць сваю прысутнасць у поп-культуры.

Міф 5. Людзі з парушэннем слыху — дурныя

Абмежаванні, з якімі штодня сутыкаюцца такія людзі, абумоўленыя выключна немагчымасцю размаўляць у нашым звыклым разуменні, а не зніжэннем кагнітыўных здольнасцей або ступенню інтэлекту! І асобы са стратай слыху і тыя, хто слаба чуе, функцыянуюць у грамадстве гэтак жа, як і іх аднагодкі, якія чуюць. Аднак для гэтага ім патрэбныя адпаведныя ўмовы.

Мы, асобы, якія чуюць, можам паспрабаваць авалодаць беларускай жэставай мовай, аднак не кожная асоба з асаблівасцямі слыху можа авалодаць беларускай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру