Кангрэс прадугледжвае не толькі акадэмічныя секцыі, але і дыскусіі па актуальным грамадска-палітычных тэмах з удзелам беларускіх і замежных экспертаў. Ніжэй — спіс найбольш актуальных грамадска-палітычных дыскусій і імпрэз. Праца Кангрэса пройдзе ў межах 13 секцый.
Праграма Кангрэса тут.
Каб зарэгістравацца на Кангрэс у якасці журналіста запоўніце форму.
Адбудзецца таксама шэраг публічных дыскусій.
30 верасня, 10:00 — 13:00
Пленарнае паседжанне «Сучасная сітуацыя ў Беларусі: палітыка і эканоміка» 10:00 — 10:30 — адкрыццё, вітальныя словы арганізатараў і партнёраў 10:30 — 11:30 — пленарныя даклады.
Андрэй Казакевіч, доктар (PhD) палітычных навук, інстытут «Палітычная сфера»; Серж Наўродскі, CASE-Belarus. 11:30 — 12:00 — перапынак 12:00 — 13:00 — дыскусія на тэме пленарных дакладаў
Спікеры дыскусіі: Кацярына Барнукова, PhD in Economics, BEROC; Валерый Карбалевіч, Кандыдат гістарычных навук, PhD in History, Радыё Свабода / Radio Free Europe / Radio Liberty; Сяргей Чалы, незалежны аналітык.
30 верасня, 15:00 — 16:30
Панэль «Паміж дзяржавамі і грамадствамі: адносіны Беларусі і Украіны ў кантэксце вайны»
Спікеры дыскусіі: Андрэй Казакевіч, доктар (PhD) палітычных навук, Інстытут «Палітычная сфера»; Ігар Тышкевіч, Украінскі інстытут будучыні; Павел Слюнькін, Еўрапейская рада па міжнародных адносінах; Генадзь Максак, «Украінская прызма», Украіна; Міхаіл Пашкоў, Разумкаў Цэнтр, Украіна. Мадэратар: Яўген Караулаў, MA Public policy, Інстытут «Палітычная сфера».
1 кастрычніка, 15:00 — 16:30 Панэль «Беларуская дыяспара пасля 2020 года: выклікі, сецевыя структуры, палітычны уплыў»
Спікеры дыскусіі: Генадзь Коршунаў, кандыдат сацыялагічных навук, Цэнтр новых ідэй; Алеся Пажытак, Цэнтр беларускай салідарнасьці, Польшча; Яна Шаставец, Беларускае згуртаванне «Разам», Германія; Філіп Біканаў, незалежны сацыёлаг.
1 Кастрычніка, 17:00 — 18:30
Круглы стол «Палітыка ЕС і санкцыі ў дачыненні да Беларусі пасля 24 лютага — якія варыянты на будучыню?» (па-ангельску)
Спікеры дыскусіі:
Сэлія Шале, College of Europe; Павел Слюнькін, Еўрапейская рада па міжнародных адносінах; Кацярына Шмаціна, MA International Relations, незалежны аналітык; Міхал Кацэвіч, журналіст, Польшча; Стэфан Хофманн, Нямецка-беларускі эканамічны клуб, Беларусь;
Мадэратар: Вольга Дрындова, European Network for Belarus, DRA, Германія.
2 кастрычніка, 10:00-12:00 Панэльная дыскусія «Думаць Беларусь. Інтэлектуальныя праграмы як практыка пераўтварэння грамадства»
Спікеры дыскусіі: Наталля Васілевіч, тэолаг, мадэратарка «Хрысціянскай візіі»; Андрэй Казакевіч, доктар (PhD) палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»; Гінтаўтас Мажэйкіс, доктар філасофскіх навук, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага; Ірына Сухій, экаабаронца, сябра Рады грамадскага аб'яднання «Экадом»; сустаршыня Кіруючага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар ЕГУ; Андрэй Ягораў, метадолаг, магістр палітычных навук, генеральны дырэктар МГА «ЕўраБеларусь».
Мадэратар: Аксана Шэлест, кандыдат сацыялагічных навук, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.





