Так, МЗС Балгарыі просіць сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць тэрыторыю Расіі, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі перамяшчэння у сувязі са складанай абстаноўкай.
Тым, хто застаецца, параілі «праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць месцаў масавага збору людзей і ўважліва адсочваць развіццё сітуацыі». Пры неабходнасці балгараў просяць звязацца з пасольствам у Маскве і генеральным консульствам у Санкт-Пецярбургу.
Пасля зрабіць тое ж самае папрасіла сваіх грамадзян МЗС Польшчы. Яно не рэкамендуе палякам рабіць паездкі ў Расію, прытым па любых прычынах. Рэкамендуе таксама вярнуцца на радзіму тым, хто ўжо знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі. У сувязі з наяўнай палітычнай сітуацыяй польскае МЗС увяло «найвышэйшы ўзровень пагрозы».
Раней з аналагічным заклікам выступіла Эстонія.





