Пра выпадак піша Baza.

Па словах Зініна, у сакавіку 2022 года на вайне загінуў яго найлепшы сябар, 19-гадовы Данііл. А ў верасні позву атрымаў яго стрыечны брат — 21-гадовы Васіль Гураў.

26 верасня Зінін стрэліў у начальніка Усць-Ілімскага ваенкамата Аляксандра Елісеева проста на яго працоўным месцы, цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Пазней сведкі распавялі, што ў ваенкамаце не было металадэтэктара, а дакументы прызыўнікоў ніхто не правяраў:

«Глядзелі позву, у журнале чырканулі, і праходзь. Зброя ў яго была як з «Брата-2», вельмі падобная, тыпу абрэз самаробны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру