Узначаліць новае паўнамоцнае прадстаўніцтва можа былы гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін, паведамляюць «Ведомості».

Рашэнне па Рагозіну будзе прынята ў найбліжэйшы час і яно з вялікай верагоднасцю будзе станоўчым. Неабходнасць стварэння новай федэральнай акругі крыніца выдання патлумачыла «няпростай сітуацыяй», якая склалася вакол рэферэндумаў аб далучэнні «новых тэрыторый»: а для кіравання імі патрэбен палітычны цяжкавагавік.

Іншая блізкая да АП крыніца тлумачыць магчымае прызначэнне Рагозіна паўнамоцным прадстаўніком Пуціна ў гэтай федэральнай акрузе так: «там вялікі фронт работ, так што гэта цалкам магчыма». Улічваючы, што яго да гэтага часу не прызначылі на федэральную пасаду, ёсць верагоднасць, што яму знойдуць працу там, дадала гэта крыніца.

Рагозін пакінуў пасаду кіраўніка «Раскосмаса» яшчэ 15 ліпеня. У дзень, калі праходзілі кадравыя перастаноўкі, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што з часам Рагозін будзе працаўладкаваны. «Мы своечасова пра гэта паведамім, у яго будзе новая праца», — каментаваў ён.

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10