Дом быў узведзены ў 1948 годзе, а ў 2020-м тут прайшоў капрамонт.

У аб'яве паведамляецца, што дом пабудаваны з цэглы ручнога вырабу, якая падчас апошняга рамонту была беражліва адрэстаўраваная і захаваная ў інтэр'еры. Дзвюх аднолькавых цаглін тут вы не знойдзеце!

Жыллё падзеленае на зоны — тут ёсць прасторная кухня-гасцёўня, дзіцячая, спальня, кабінет, гардэробная і два санвузлы.

Вартасці кватэры − вялізныя вокны, высокія столі (3 метры), цёплыя падлогі, свежы рамонт. Тут праведзеная поўная рэканструкцыя памяшканняў і перакрыццяў з шумаізаляцыяй, а ўсе старыя камунікацыі замененыя на сучасныя.

У кватэры маецца індывідуальнае газавае ацяпленне і падагрэў вады. Маецца разводка прытокава-выцяжной вентыляцыі. Кватэра абсталявана аховай, тут праведзенае оптавалакно і відэадамафон. З пасляваенных «бонусаў» маецца падвал.

Мяркуючы па фатаграфіях, у кватэры зроблены дызайнерскі рамонт. Тут шмат адкрытай цаглянай муроўкі, дубовыя падлогі, аўтэнтычныя бэлькі на столі.

Асобна варта адзначыць размяшчэнне дома. У крокавай даступнасці ў новых жыхароў будзе Оперны тэатр, Траецкае прадмесце і набярэжная ракі Свіслач.

Паведамляецца, што ўлічваючы «геаграфію», гэтую кватэру можна выкарыстоўваць, як для жыцця, так і з мэтай здачы ў арэнду.

Кошт кватэры ў Асмалоўцы — 480 тысяч даляраў (3785 за «квадрат»).

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
23
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2