Колькасць загінулых з-за стральбы ў школе Іжэўска вырасла да 15 чалавек, сярод іх 11 дзяцей. Параненыя ў выніку здарэння 24 чалавекі, у тым ліку 20 дзяцей.

Стральбу ў школе № 88 горада Іжэўска адкрыў раніцай 25 верасня невядомы мужчына. Ён спачатку застрэліў аднаго ахоўніка, потым другога, потым пачаў страляць па дзецях.

Многія дзеці атрымалі траўмы, выскокваючы з акон,

Нападнік пакончыў з сабой, паведаміў кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брэчалаў. СК удакладняў, што нападнік быў апрануты ў чорную майку з нацысцкай сімволікай і балаклаву. Дакументаў пры ім не было, яго асобу зараз высвятляюць праваахоўныя органы.

Вучні школы ратаваліся ад стральбы, скокаючы з вокнаў навучальнай установы. У рэгіёне ўжо абвясцілі жалобу.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
25
Абуральна
4