Яго заява апублікаваная прэс-службай кампаніі «Канкорд» у адказ на запыт рэдакцыі выдання «Блокнот», якая ўдакладняе, чаму Прыгожын перастаў хаваць сваё дачыненне да ПВК.

Са слоў Прыгожына, у 2014 годзе ён, «як і многія іншыя бізнэсоўцы», ездзіў на палігоны, дзе збіраліся «казачкі», і спрабаваў набраць групу, якая «паедзе і абароніць расіян». Аднак зразумеўшы, што гэтыя людзі яму не падыходзяць, ён заняўся гэтым сам.

«Сам пачысціў старую зброю, сам разабраўся з бронекамізэлькамі і знайшоў спецыялістаў, якія змаглі мне ў гэтым дапамагчы. З гэтага моманту, 1 мая 2014 года, і нарадзілася група патрыётаў, якая ў пазней набыла назву БТГ «Вагнер», — цытуе прэс-служба Прыгожына.

Прыгожын заявіў, што толькі дзякуючы адвазе і мужнасці набраных ім байцоў стала магчымае «вызваленне» Луганскага аэрапорта і многіх іншых тэрыторый, «а таксама карэнным чынам змяніўся лёс ЛНР і ДНР».

«Я доўгі час сыходзіў ад удараў мноства праціўнікаў з адной галоўнай мэтай — каб не падставіць гэтых хлопцаў, якія з'яўляюцца асновай рускага патрыятызму. А атрымліваў перамогу з гэтай нагоды ў шматлікіх судах, у тым ліку за мяжой, таму што ў любой справе заўсёды павінна быць месца спорту і матчы трэба выйграваць на полі праціўніка», — дадаў Прыгожын.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10