Сёння, адразу пасля блакавання каналаў беларускіх прапагандыстаў, былі выдаленыя каналы некаторых расійскіх. Сярод іх — канал Russia Today, на які былі падпісаныя больш за 500 тысяч чалавек, і канал неанацыскага атрада «ДШРГ Русич», на які падпісаліся каля 30 тысяч чалавек.

Таксама выдалены канал прапагандыста Канстанціна Прыдыбайлы з некалькімі тысячамі падпісчыкаў.

Самы адыёзны з выдаленых каналаў, здаецца, быў канал «ДШРГ Русич». Да прыкладу, там учора выклалі інструкцыю па тым, як забіваць і катаваць палонных украінцаў. Яны заклікалі не браць украінцаў у палон, бо «тады іх не абмяняюць»:

«Адсекчы пальцы, адрэзаць вуха, удары ў вобласць пахвіны і суставаў, загнаць іголкі пад пазногці. Пасля допыту — палонных або расстрэльвайце, або зарэжце. Нанесці раненне трэба ў вобласць пячонкі (каб выключыць шанец выжывання) і пахвіны. Пажадана, каб усе прынялі ў гэтым удзел, каб у далейшым усе трымалі ў таямніцы тое, што адбылося».

Праўда, што тады будзе з расійскімі палоннымі, іх чамусьці цікавіць мала.

Чытайце яшчэ:

Прапагандысты паспрабавалі выставіць польскага блогера фанатам Лукашэнкі. А ён сказаў, што беларусы не хочуць гэтай улады

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
9