Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва Юрый Сянько ўдзельнічаў 22 верасня ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэстарана. У сваёй прамове ён нагадаў, што сёлета Беларусь і Кітай адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпадносін, а з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў Кітаі праходзяць Дні культуры Беларусі.

У пасольстве лічаць, што кітайцы змогуць лепш зразумець традыцыі і асаблівасці беларускай культуры, калі паспрабуюць нацыянальную кухню. Акрамя таго, у пасольстве маюць намер «выкарыстаць патэнцыял кулінарнай дыпламатыі» для збліжэння народаў.

Установа знаходзіцца ў адным з буйных бізнэс-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця. Якія менавіта стравы будуць у ёй падаваць — не ўдакладняецца.

Інтэр'ер рэстарана даволі стрыманы, галоўны яго акцэнт — нацыянальны беларускі арнамент. Таксама звяртае ўвагу, што ў афармленні шмат зялёных раслін і дрэва. А сталы сервіраваныя савецкімі «гранёнымі» шклянкамі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0