Элі Аляксандр Фінберг з бацькам

Элі Аляксандр Фінберг з бацькам

«Тое, што, не пабаюся гэтага слова, Вялікая спявачка Ала Барысаўна Пугачова, знаходзячыся ў Расіі, не баіцца адкрыта казаць тое, што яна сказала, — безумоўна, выдатны знак, які сведчыць пра хуткія будучыя і такія жаданыя для усіх прыстойных людзей змены», — адзначыў Элі Аляксандр Фінберг.

Бацька Элі Аляксандра, Міхаіл Фінберг, у 2020 годзе актыўна падтрымаў рэжым Лукашэнкі, вельмі рэзка выказваючыся адносна масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты, нягледзячы на іх падкрэслена мірны характар. Таксама ён удзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах, у тым ліку выступаў са сваім Нацыянальным акадэмічным аркестрам Беларусі на сцэне фактычна разгромленага ўладамі Купалаўскага тэатра. 11 снежня 2021 года Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцця. 

Самому Элі Аляксандру Фінбергу 48 гадоў, ён жыве ў Канадзе.

Клас
47
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2