«Таму ўсе меры, якія будуць накіраваныя на ўмацаванне, на тое, каб забяспечыць бяспеку сваёй дзяржавы, на тое, каб дасягнуць тых мэтаў, якія ў прынцыпе пераследуе спецыяльная ваенная аперацыя, то я думаю, што абсалютна правільна, не таму, што мы саюзнікі і знаходзімся ў Саюзнай дзяржаве, але абсалютна разумная логіка, здаровы сэнс дыктуе любое рашучае дзеянне, калі гэта звязана з неабходнасцю забеспячэння бяспекі сваёй дзяржавы», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Пры гэтым Макей падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў як мага больш хуткім спыненні «канфлікту ва Украіне».

«[Але] улічваючы тое, што адбываецца цяпер, калі ідзе сапраўды напампоўка Украіны зброяй, заходняй зброяй, калі Расія, правільна кажуць, сёння ваюе з калектыўным Захадам, то, натуральна, у дадзенай сітуацыі можна зразумець заклапочанасці Масквы адносна неабходнасці гарантавання сваёй бяспекі», — дадаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17