За прагаласавалі 113 дэпутатаў, яшчэ чатыры ўстрымаліся, супраць галасоў не было.
Папраўка прадугледжвае часовую забарону на рэтрансляцыю і распаўсюджванне радыёпраграм, тэлепраграм або асобных праграм у інтэрнэце, створаных асобамі, якія прама або ўскосна кіруюцца, кантралююцца або фінансуюцца Расіяй і Беларуссю. Гэтае палажэнне будзе дзейнічаць да 16 кастрычніка 2024 года.
Рашэнне было прынятае ў тэрміновым парадку, бо з пятніцы рэжым надзвычайнага здарэння застаўся ў сіле толькі на граніцы з Расіяй і Беларуссю.





