Сёння на праўладных каналах чарговае відэа. Мужчына, у якога на галаве на жаночы манер павязаная хустка (ГУБАЗіКаўцы называюць яго ў відэа «бабуляй») кажа, што затрыманы за тое, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і рэпосціў з іх допісы.
Хустка — бандана з еўрапейскім сцягам.
На відэа — 39-гадовы супрацоўнік A1 Зміцер Агароднікаў. Ён праграміст. Пачынаў у прадпрыемстве «Белгаспгандаль», а пасля перайшоў на пасаду інжынера-праграміста ў кампанію A1.
Зміцер Агароднікаў. Фота: сацсеткі
Яго затрымліваюць у трэці раз. Першы раз — на адным з маршаў на Паўднёвым Захадзе Мінска 29 лістапада 2020 года. За гэта яму далі 14 сутак арышту. Калі адбылося другое затрыманне — невядома, але затрымлівалі мужчыну за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў. Цяпер прычына тая ж.
Невядома, ці заведзеная на мужчыну крымінальная справа, але з паста ГУБАЗіКа выглядае, што не.
Чытайце яшчэ:
Затрымалі вядомага трэнера па вольнай барацьбе
70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі





