«Расіяне, якія патрабавалі знішчыць Украіну, нарэшце атрымалі:
- Мабілізацыю.
- Закрытыя межы, блакаванне банкаўскіх рахункаў.
- Турму за дэзерцірства.
- Спецатрады для «апушчаных» у ПВК.
«Усё яшчэ ідзе па плане, ці не праўда? У жыцця выдатнае пачуццё гумару», — напісаў ён.
Так Падаляк адрэагаваў на выступ Уладзіміра Пуціна, які раніцай у сераду абвясціў, што ў Расіі пачынаецца частковая мабілізацыя, 300 тысяч грамадзянскіх будуць закліканыя на фронт ва Украіну.





