У Дзярждуму Расіі ўнеслі пакет паправак у законапраект аб унясенні змяненняў у КК, які быў прыняты ў першым чытанні ў ліпені. У Кодэкс прапанавалі ўвесці паняцці «мабілізацыя», «ваеннае становішча» і «ваенны час». Дакумент апублікаваны ў электроннай базе ніжняй палаты расійскага парламента, піша РБК

«У пункце «л» часткі першай артыкула 63 словы «ва ўмовах узброенага канфлікту або ваенных дзеянняў» замяніць словамі «ў перыяд мабілізацыі або ваеннага становішча, у ваенны час альбо ва ўмовах узброенага канфлікту або вядзення баявых дзеянняў», — сказана ў дакуменце.

У артыкуле 63 КК прыведзеныя абставіны, якія лічацца абцяжарвальнымі. У пункце «л» у дзеючай рэдакцыі такімі абставінамі лічацца «здзяйсненне злачынства ва ўмовах надзвычайнага становішча, стыхійнага ці іншага грамадскага бедства, а таксама пры масавых беспарадках, ва ўмовах узброенага канфлікту або ваенных дзеянняў».

Акрамя таго, папраўкамі ўводзіцца некалькі новых артыкулаў КК «добраахвотная здача ў палон» (артыкул 352.1) і «марадзёрства» (артыкул 356.1).

За здачу ў палон пагражае ад трох да 10 гадоў пазбаўлення волі, калі няма прыкмет дзяржаўнай здрады. За марадзёрства — аж да 15 гадоў калоніі.

У пераліку абцяжарвальных абставін з'явіцца здзяйсненне злачынства «ў перыяд мабілізацыі або ваеннага становішча, у ваенны час» (артыкул 63 КК).

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0