У ISW падкрэсліваюць, што жаданне тэрміновага рэферэндуму па «крымскім сцэнарыі» — непаслядоўны падыход, паколькі расійскія войскі не цалкам акупавалі Данецкую і Луганскую вобласці.

На думку экспертаў, частковая анексія на гэтым этапе паставіць Крэмль у дзіўнае і зневажальнае становішча — Маскве прыйдзецца патрабаваць, каб украінскія войскі не акупавалі «расійскую» тэрыторыю.

Эксперты таксама адзначылі, што ў гэтым апошнім абмеркаванні анексіі не згадваюцца іншыя часткі акупаванага Расіяй поўдня Украіны, у якіх раней Крэмль планаваў правесці фіктыўныя рэферэндумы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?