Калі мужчына вяртаўся ў прыгараднай электрычцы дадому з лецішча, з сабой у яго была сумка з буйной сумай грошай — амаль 50 тысяч даляраў і 4,4 тысячы еўра, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Пачуўшы аб'яўленне патрэбнага прыпынку, хутка выбег з вагона, пакінуўшы сумку на сядзенні. Спахапіўся мінчук ужо на вуліцы, патэлефанаваў у міліцыю. Усё скончылася добра: сумку выявілі супрацоўнікі мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце і вярнулі яе мужчыну.





