«Класная напісала і папрасіла аплачваць абеды малодшай дачкі», — кажуць у адной сям'і. 

«У мінулым годзе абеды былі бясплатныя, цяпер сказалі плаціць», — кажуць у іншай. 

Чаму так? 

У адпаведным законе сказана, што бясплатным двух-, (трох-) разовым харчаваннем у залежнасці ад даўжыні перабывання ва ўстанове адукацыі забяспечваюцца вучні ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі з:

— малазабяспечаных сем'яў

— сем'яў, якія маюць трох або больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў

[…]. 

Педагогі расказалі «Нашай Ніве», што на нормы «даўжыні перабывання» ніхто не звяртаў увагі, пакуль нядаўна гэтая тэма не стала прадметам разбіральніцтва пракуратуры. Пракурорская праверка, праведзеная ў мінскіх школах, прыйшла да высновы, што школьнікі са шматдзетных сем'яў незаконна абедалі за дзяржаўны рахунак. 

У школах «Нашай Ніве» патлумачылі, што бясплатныя абеды для малодшых школьнікаў паложаны толькі тым, хто праводзіць у школе больш за 6 гадзін у дзень. 

«Цяпер правілы такія: калі школьнік праводзіць у школе менш за 6 гадзін, то яго бясплатна кормяць толькі сняданкам. А вось тым дзецям, якія, напрыклад, ходзяць у групу падоўжанага дня, будзе і бясплатны абед». 

Калі ў дзіцяці 6 урокаў ці менш, то ён праводзіць у школе менш за 6 гадзін.

«6 гадзін у дзень — гэта 360 хвілін. 6 урокаў — гэта 270 хвілін. Нават з перапынкамі 6 гадзін не набіраецца», — патлумачылі ў школе. 

Клас
5
Панылы сорам
51
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14