«У Палату прадстаўнікоў ужо паступіў законапраект аб грамадзянстве, чакаецца праект закона аб амністыі. Гэта тыя пытанні, якія цяпер маюць асаблівае гучанне, закранаюць нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы. Таму дэпутатам трэба вельмі ўзважана і ўважліва паглядзець іх праз прызму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўваліся змены ў закон аб грамадзянстве, якія дазваляюць пазбаўляць яго беларусаў, якія з'ехалі з краіны, а таксама амністыя для асуджаных па «палітычных справах», якую збіраюцца прымеркаваць да Дня народнага адзінства.
Чытайце таксама:
Дракахруст: Ранейшыя амністыі былі на пару тыдняў пасля дат. Магчыма, і цяпер так будзе





