Людзі ў чаканні пахавання. Фота: «Бі-бі-сі»

Людзі ў чаканні пахавання. Фота: «Бі-бі-сі»

У 13:00 па Мінску пачнецца памінальная служба ў Вэстмінстэрскім абацтве.

Звон абацтва будзе званіць раз на хвіліну на працягу 96 хвілін, сімвалізуючы гады жыцця каралевы.

Служба завершыцца нацыянальным гімнам.

Пасля працэсіі труну каралевы на каталцы перавязуць у каралеўскі маёнтак Віндзар, дзе яна будзе пахаваная ў мемарыяльнай капліцы караля Георга VI, побач з яе бацькамі і мужам, прынцам Філіпам.

Па ходзе шэсця пахавальнай працэсіі яшчэ з учорашняга вечара сабраліся тысячы людзей, паведамляе «Бі-бі-сі», а сотні тысяч, калі не мільёны прыйшлі развітацца з каралевай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?