Украінскія вайскоўцы ў вызваленым населеным пункце пад Харкавам. Фота з канала падраздзялення Мінабароны Украіны

Украінскія вайскоўцы ў вызваленым населеным пункце пад Харкавам. Фота з канала падраздзялення Мінабароны Украіны

Расійская зброя выявілася слабейшай за заходнюю.

І не толькі за заходнюю, але і за ўзбраенні краін Азіі. 

Расійская армія таксама аказалася няздатнай арганізацыйна і нікчэмнай ў разведцы. Фактычна, Масква хацела узяць Еўропу «на понт». Вайна агаліла, што Расія адсталая не толькі ў эканоміцы.

Як сфармуляваў адзін беларускі афіцэр у адказе на пытанне «Нашай Нівы»: «Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном».

Нават калі Расія з дапамогай іранскай ці кітайскай зброі здолее пазбегнуць катастрофы на полі бою ці калі Захад вырашыць не даводзіць справу да ваеннага разгрому, правал ва Украіне будзе мець доўгатэрміновыя наступствы для аўтарытэту Расіі, яе даходаў і пазіцыі ў свеце. Ëй давядзецца адступаць.

Выявілася, што Захад не толькі тэхналагічны лідар, але ён таксама адзіны, рашучы і здольны мабілізоўвацца. Кітай жа пакуль толькі чакае свайго часу.

Расія гатовая забіваць людзей дзясяткамі тысяч для захопу зямель ва Усходняй Еўропе. Так было не заўсёды і будзе не заўсёды. Але цяпер быў такі момант, што яна была гатовая. І такія моманты могуць паўтарацца ў будучыні.

Украінцы паказалі, што бандыты разумеюць толькі мову сілы.

Усе чакалі, што Украіна падзе, а яна не толькі выстаяла, але загартавалася і выйдзе з вайны зблізіўшыся з Захадам і ўнутрана згуртаванай.

Лукашэнкаўская прапаганда навязвала нам уяўленне пра перавагі «моцнай рукі», а ўкраінская дэмакратыя ў суровых умовах вайны выявілася больш эфектыўнай за расійскую аўтакратыю.

Многія з нас думалі, што беларусы ў масе сваёй гатовыя здымаць туфлі перш чым стаць на лаўку, але не гатовыя ваяваць за свабоду і незалежнасць. Выявілася, што не сотні, а тысячы беларусаў гатовыя ваяваць са зброяй у руках. 

Канкрэтна цяпер мы ўступаем у момант слабасці Расіі. Усе мінулыя разы беларусы карысталіся такімі момантамі: у 1905-м, 1918-м і 1991-м. Магчыма, мы ў чацвёртым такім вырашальным моманце — хутка пабачым, чаго беларуская нацыя дасягне на гэты раз.

Аляксандр Лукашэнка пайшоў на вялікую подласць. У яго на сумленні цяпер не толькі мукі беларусаў, але і кроў дзясяткаў тысяч ахвяр гэтай вайны. Перагарнуць гэтую старонку складана.

І самая галоўная выснова — спраўдзіўся славуты радок Тараса Шаўчэнкі: «Борітеся — поборете». Украінцы паказалі, што можна перамагаць і мацнейшага праціўніка, калі ты дзейнічаеш з розумам і маеш саюзнікаў.

Клас
328
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
8