Фота: flickr.com

Фота: flickr.com

Як лічаць вучоныя з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, колцы Сатурна могуць быць рэшткамі зніклага старажытнага спадарожніка, піша CNN.

Паводле НАСА, у Сатурна зараз 82 спадарожнікі. Даследчыкі выказалі здагадку, што калісьці на яго арбіце мог знаходзіцца велізарны месяц, які круціўся вакол Сатурна некалькі мільярдаў гадоў.

Але прыкладна 160 мільёнаў гадоў таму спадарожнік занадта наблізіўся да планеты, і ў выніку яго разарвала на часткі. Магчыма, 99% месяца праглынуў сам газавы гігант, а рэшткі спадарожніка засталіся на арбіце і з цягам часу разламаліся на маленькія змёрзлыя кавалкі рэчыва, якія і ўтварылі кольцы Сатурна.

Раней вучоныя высветлілі, што прыкладны ўзрост колцаў, хаця па ім і няма адзінадушнай згоды, складае 100 мільёнаў гадоў, то-бок яны нашмат маладзейшыя за саму планету. Новае даследаванне ўпершыню прапануе добрае тлумачэнне таго, як так адбылося.

Касмолаг: «Ці існуюць іншыя сусветы? Так!»

Тэлескоп «Джэймс Уэб» упершыню сфатаграфаваў планету за межамі Сонечнай сістэмы

Зямля стала круціцца хутчэй — і навукоўцы не ведаюць чаму

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3