Супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі МНС Дзяржынскага раёна познім вечарам 14 верасня былі тэрмінова паднятыя па трывозе — каля вёскі Марціновічы знік 12-гадовы хлопчык. Яго знайшлі сёння на досвітку (15 верасня) у Мінску, паведамляе mlyn.by.

Паведамленне аб прапажы паступіла ў 22:00.

Для пошукавых работ былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і 67 чалавек, з іх дзевяць адзінак тэхнікі і 32 работнікі МНС. 15 верасня ў 05:12 зніклы хлопчык быў знойдзены супрацоўнікамі МУС. Даставілі ў найбліжэйшую дзяжурную частку, потым па яго прыехалі з Дзяржынскага раёна і забралі дадому.

Вядома, што хлопец з прыстойнай сям'і. Заўсёды знаходзіцца пад кантролем бацькоў. Вучыцца добра. За «дзявяткі» і «дзясяткі» ў вучобе яго заахвочваюць. Калі атрымлівае нізкія ацэнкі — проста спакойна размаўляюць пра тое, што вучыцца трэба добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0